Гимназия 37 г. Минска
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама
Упраўленне адукацыі адміністрацыі Фрунзенскага раёна г. Мінска

Гімназія № 37 г. Мінска

Русский язык <Беларуская мова
+375-17-259-97-86 (Прыёмная)
Email: gymn37@minsk.edu.by
Дырэктар: Данянкова Iрына Валер'еўна
Рэспублiка Беларусь, г. Мiнск, вул. Фёдарава, 6

5 лістапада 2013 на базе ДУА «Гімназія № 37 г. Мінска» адбыўся круглы стол  «Ад разнастайнасці магчымасцяў да разнастайнасці вынікаў» у рамках міжнароднага адукацыйнага праекта   Масквы і Мінска  «Адукацыя  без межаў».

Круглы стол з'явіўся цэнтральнай падзеяй праграмы знаходжання ў Мінску педагогаў ГБАУ ліцэй № 1451 г. Масквы. Маскоўскія калегі прадставілі свой вопыт выкладання прадметаў сацыяльна-гуманітарнага цыклу ў профільных класах,  праблемнага навучання фізіцы  у класах фізіка-матэматычнага профілю, маральнага выхавання на ўроках асноў рэлігійных культур і свецкай этыкі  (ОРКСЭ).

У сваю чаргу, педагогі гімназіі падзяліліся сваімі поспехамі ў праектнай дзейнасці  на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі, камп'ютарным суправаджэнні педагагічнага працэсу па фізіцы, вывучэнні Вялікай Айчыннай вайны ў кантэксце сусветнай гісторыі. За круглым сталом абмяркоўваліся праблемы асобаснага росту  як мэты і выніку  выхаваўчага працэсу ў класным калектыве.

Завяршылася пасяджэнне вельмі прыемным ў жыцці педагогаў гімназіі падзеяй: у сувязі з нядаўнім 10-гадовым юбілеем установы госці падарылі мінчанам традыцыйны рускі сувенір – самавар.