Гимназия 37 г. Минска

Гiмназия № 37 г. Мiнска

Русский язык <Беларуская мова
+375-17-259-97-86 (Прыёмная)
Email: gymn37@minsk.edu.by
Дырэктар: Данянкова Iрына Валер'еўна
РБ, 220019, г. Мiнск, вул. Фёдарава, 6

!!! Інфармацыя па выкарыстанні плацежных функцый электроннага дакумента «Карта навучэнца»


У рамках ўкаранення праекта "Электронная школа" і развіцця напрамку «Карта навучэнца» Беларусбанкам рэалізавана і з 30.12.2015 прадастаўлена кліентам магчымасць аплаты школьнага харчавання праз сістэму «Інтэрнэт-банкінг». Адпаведная інфармацыя, для размяшчэння на сайце праекта http://icards.by/platezhnaya_karta.html. 

 

З верасня 2013 года, камітэтам па адукацыі Мінгарвыканкама  у горадзе Мiнску рэалізуецца рэгіянальны праект «Апрабацыя мадэлі кіраванага развіцця адукацыйных паслуг для фарміравання і стымулявання самаадукацыйнай дзейнасці навучэнцаў сродкамі інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій» (Электронная школа). Дадзены праект ўзгадняецца з мэтамі і задачамі Канцэпцыі інфарматызацыі сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2020 года, праграмы перспектыўнага развіцця галіны «Сталічная адукацыя 2013-2018», падпраграмы «Электроннае навучанне і развіцце чалавечага капіталу» Нацыянальнай праграмы паскоранага развіцця паслуг у сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій на 2011–2015 гады.

Згодна з нарматыўнымi прававымi актамi Рэспублікі Беларусь неабходна стварыць умовы, якія садзейнічаюць развіццю інфармацыйнага грамадства, на аснове развіцця чалавечага капіталу і шырокага ўкаранення элементаў электроннага навучання ў адукацыйны працэс, даць электронныя паслугі праз розныя асяроддзi доступу шляхам выкарыстання сучаснай сеткавай інфраструктуры, мадэрнізаваць тэхналагічныя рашэнні па аўтаматызацыі кіраўніцкага і адукацыйнага працэсаў.

У рамках рэалізацыі праекта наладжана сеткавае міжведамаснае ўзаемадзеянне Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі з установамі агульнай сярэдняй адукацыі горада Мінска, якія ўдзельнічаюць у праекце, кампаніямі-партнерамі ў адукацыі – НІРУП «Міжгаліновы навукова-практычны цэнтр сістэм ідэнтыфікацыі і электронных дзелавых аперацый», ААТ «ААБ Беларусбанк», ТАА «Адукацыйныя сістэмы».

Апрабацыя праекта была праведзена ў 12 установах адукацыі горада Мінска ў перыяд з 2013 па 2014 год. З 2016/2017 навучальнага года ўсе ўстановы адукацыі горада павінны перайсці на электронныя часопісы і дзённікі.

У рамках рэалізацыі праекта праводзіцца апрабацыя і ўкараненне па двух напрамках:

− электронны дакумент навучэнца «Карта навучэнца»;

− ен-лайн сэрвіс «Электронны часопіс/дзеннік».