Гимназия 37 г. Минска

Гiмназия № 37 г. Мiнска

Русский язык <Беларуская мова
+375-17-259-97-86 (Прыёмная)
Email: gymn37@minsk.edu.by
Дырэктар: Данянкова Iрына Валер'еўна
РБ, 220019, г. Мiнск, вул. Фёдарава, 6

Бацькам будучых першакласнікаў

Дзіця першы раз ідзе ў школу. Гэта важная падзея не толькі ў яго жыцця, але і ў жыцці яго бацькоў, педагогаў, школы. Як падрыхтаваць дзіця да новага жыцця, як арганізаваць вучобу, каб яна была ў радасць дзецям, і ім хацелася б кожную раніцу ісці ў школу... Абмяркуем пытанні, якія задаюцца часцей за ўсе бацькамі і педагогамі. Чытаць далей...

Ці аднолькавая колькасць гадзін адводзіцца на вывучэнне рускай і беларускай моў у V – ХІ класах?

Згодна з Тыпавым вучэбным планам агульнай сярэдняй адукацыі (пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 26.08.2011 № 241 «Аб тыпавым вучэбным плане агульнай сярэдняй адукацыі») прадугледжана аднолькавая колькасць гадзін на тыдзень па класах на вывучэнне вучэбных прадметаў «Беларуская мова» і «Русский язык». Розная колькасць гадзін назіраецца толькі ў Х-ХІ класах гімназій, ліцэяў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу для філалагічнага напрамку.
 
Калі вучэбны прадмет «Беларуская мова» выбраны вучнямі ў якасці прыярытэтнага, то на вывучэнне беларускай мовы адводзіцца 3 гадзіны, а на вывучэнне рускай мовы – 1 гадзіна. І наадварот, калі вучэбны прадмет «Русский язык» выбраны ў якасці прыярытэтнага, то на яго вывучэнне адводзіцца 3 гадзіны, а на вывучэнне беларускай мовы – 1 гадзіна.
 
Больш падрабязная інфармацыя па відах устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і колькасці вучэбных гадзін на тыдзень па класах змешчана ў інструктыўна-метадычных пісьмах Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь аб арганізацыі адукацыйнага працэсу пры вывучэнні вучэбных прадметаў «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура», «Русский язык» і «Русская литература» ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2014/2015 навучальным годзе.

Ці мае права кіраўнік установы адукацыі прыцягваць для фінансавання школы сродкі бацькоў?

У адпаведнасці з Палажэннем аб апякунскім савеце ўстановы адукацыі фінансаванне устаноў агульнай сярэдняй адукацыі можа ажыццяўляцца з розных крыніц, не забароненых заканадаўствам. Для вырашэння актуальных задач устаноў агульнай сярэдняй адукацыі кіраўнік ва ўзаемадзеянні з папячыцельскім саветам мае права прыцягваць дадатковыя крыніцы фінансавання, у тым ліку спонсарскую дапамогу і сродкі бацькоў.Бацькоўская дапамога можа аказвацца толькі на добраахвотнай аснове. Пералік сродкаў ажыццяўляецца па квітанцыі на разліковы рахунак установы адукацыі.

Ці існуе ў Беларусі афіцыйнае паняцце «школьная форма»?

Паняцця «школьная форма» (у значэнні «аднолькавая для ўсіх навучэнцаў») няма. Ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ўведзены дзелавы стыль адзення – гэта строгі вытрыманы стыль, прызначаны для наведвання вучнямі вучэбных заняткаў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі. Увядзенне дзелавога стылю адзення прадугледжвае выхаванне пачуцця этыкету ў падрастаючага пакалення, уменне ранжыраваць адзенне на розныя стылі i разумець значэнне па яе прымяненню.

Да камплекту школьнага адзення маюцца пэўныя патрабаванні. Ен павінен быць шматфункцыянальным, гігіенічным, зручным і адпавядаць сучасным напрамках моды. Навучэнцы, іх законныя прадстаўнікі сумесна з адміністрацыяй установы і педагагічнымі работнікамі маюць права выбару мадэлі, колеру і якасці тканін, з якіх выраблена адзенне дзелавога стылю.

Якія дзеннікі навучэнцаў дазволеныя да выкарыстання ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі?

У 2015/2016 навучальным годзе да выкарыстання ў адукацыйным працэсе ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі дапускаюцца дзеннікі навучэнцаў, выдадзеныя любымі друкарнямі. Галоўнае патрабаванне – гэта наяўнасць дзяржаўнай сімволікі Рэспублікі Беларусь. Іншых абмежаванняў на выкарыстанне дзеннікаў навучэнцаў у адукацыйным працэсе няма.