Гимназия 37 г. Минска
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама
Упраўленне адукацыі адміністрацыі Фрунзенскага раёна г. Мінска

Гімназія № 37 г. Мінска

Русский язык <Беларуская мова
+375-17-259-97-86 (Прыёмная)
Email: gymn37@minsk.edu.by
Дырэктар: Данянкова Iрына Валер'еўна
Рэспублiка Беларусь, г. Мiнск, вул. Фёдарава, 6

З 18 па 23 красавіка ў гімназіі праходзіў Тыдзень навукі.

Малыя Нобелеўскія чытанні

Вынікі сваіх першых навуковых даследаванняў прадэманстравалі навучэнцы – члены навуковага таварыства «Юны даследчык» на канферэнцыі «Малыя Нобелеўскія чытаннi». Хлопцы з вялікай цікавасцю і увагай выслухалі паведамленні пра ўплыў каляровай гамы ў вопратцы выкладчыкаў на эмацыйны стан навучэнцаў (Давідовіч Віялета, Міцкевіч Паліна), аб медыцынскіх аспектах наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС (Купрэйчык Арцём), аб выніках вывучэння руху па нахільнай плоскасці (Баравік Юлія, Федчун Васіль), аб запазычанні ангельскіх слоў у рускай мове (Качаткова Аліна). 


Займальныя досведы

Пяцікласнікі пазнаёміліся з адной з самых цікавых навук – хіміяй, назіраючы займальныя досведы. Навучэнцы старэйшых класаў прадэманстравалі ўласцівасці кіслот, шчолачаў, соляў, змяненне колеру індыкатараў, выпадзенне каляровых ападкаў, змадэлявалі хімічны «вулкан».

Навукоўцы – школьнікам.

Цікава прайшла сустрэча гімназістаў з кандыдатам біялагічных навук Аляксандрам Уладзіміравічам Хандогай. Тэма выступлення – «Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь». Навучэнцы пачулі шмат новага і цікавага аб раслінах і жывел, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення, а таксама атрымалі кампетэнтныя адказы на пытанні, якія цікавяць іх.

«Што? Дзе? Калі?»

Становіцца добрай традыцыяй на Тыдні навукі праводзіць інтэлектуальную гульню «Што? Дзе? Калі?». Вось і на гэты раз у актавай зале гімназіі сышліся ў бітве знаўцаў каманда настаўнікаў і вучняў-старшакласнікаў. Удзельнікам прыйшлося адказаць на складаныя пытанні з самых розных галін веды, видэапытаннi. Гледачы ў зале актыўна падтрымлівалі гульцоў. Ва ўпартай барацьбе  перамагла каманда навучэнцаў.