Бясплатным (двухразовым) харчаваннем за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў забяспечваюцца навучэнцы агульнаадукацыйных устаноў з:
а) малазабяспечаных сем'яў;
б) сем'яў, якія маюць 3-х і больш дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў;
ў) з ліку дзяцей-інвалідаў.
Бясплатным (аднаразовым) харчаваннем за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў забяспечваюцца навучэнцы агульнаадукацыйных устаноў з:
а) 1-4 класаў;
б) з сем'яў, у якіх адзін з бацькоў з'яўляецца інвалідам I і II групы;
ў) з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія навучаюцца ў спецыяльных класах, класах інтэграванага навучання і выхавання;
г) спецыялізаваных па спорце класах;
д) якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, і інш.
Для атрымання бясплатнага харчавання неабходна падаць:
Шматдзетным сем'ям - заява, копія пасведчання шматдзетнай сям'і.
Малазабяспечаным сем'ям - заяву, звесткі аб даходах кожнага члена сям'і за апошнія 12 месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу падачы заявы, даведка аб месцы жыхарства і складзе сям'і.
Сем'і, у якіх адзін з бацькоў інвалід I або II – заява, копія пасведчання інваліда.
Сем'і, у якіх дзіця інвалід– заява, копія пасведчання інваліда.
Дзецям з шматдзетных сем'яў:
- заява бацькоў з пазначэннем класа і даты нараджэння;
- копія пасведчанні шматдзетных сем'яў.
Дзецям з малазабяспечаных сем'яў:
- заява бацькоў з пазначэннем класа і даты нараджэння;
- даведка аб месцы жыхарства і складзе сям'і;
- даведкі і даходах кожнага члена сям'і за апошнія 12 месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу падачы заявы.
Дзецям, у якіх адзін з бацькоў з'яўляецца інвалідам 1,2 групы:
- заява бацькоў з пазначэннем класа і даты нараджэння;
- копія пасведчання інваліда.
Дзецям, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы:
- заява бацькоў з пазначэннем класа і даты нараджэння.
Дзецям-інвалідам:
- заява бацькоў з пазначэннем класа і даты нараджэння;
- копія пасведчання інваліда.
Пасяджэнне камісіі па назначэнні бясплатнага харчавання праводзіцца толькі пры наяўнасці поўнага пакета дакументаў, неабходных для прадастаўлення бясплатнага харчавання.
